Все новинки каталога публикуются в нашем канале


Телеграм-канал Кулінарыя па-беларуску @kulinarbel

Кулінарыя па-беларуску

Свет ЕЖЫ. Рэцэпты, цікавосткі, гісторыя. Адмін - @puugoffka Чат - @kulinarbelchat 🔗 Закреплённое сообщение Мы тут у чаце нядаўна абмяркоўвалі, што часам, каб зразумець, менавіта з чаго гатавалі тую ці іншую страву (тады гаворка была пра жур), трэба пачытаць дзясятак рэцэптаў, вызначыць з іх асноўныя інгрэдыенты і тэхналогію гатавання. Амаль таксама ў мяне атрымалася з "журам", я чытала рэцэпты на розных сайтах, і хачу заўважыць, што часам гэтыя рэцэпты былі веееельмі розныя, глядзела відэа, як гатуюць польскі "журэк", бо стравы падобныя, значыцца і гатаванне будзе падобным. І ўрэшце рэшт прыйшла да высновы, што такі пошук займае шмат часу, хоць і адначасова з'яўляецца цікавым працэсам, аднак ўсё ж спачатку трэба на нешта абгрунтоўвацца, "вывучаць" аснову, а потым ўжо можна прыдумваць нешта сваё і адаптаваць стравы на свой смак. І якраз мне трапіла ў сацсетках інфармацыя, што ў канцы лістапада - пачатку снежня выйдзе з друку кніга Алены Мікульчык, шэф-кухара і знаўцы беларускай і славянскай кухні, "Смак беларускай кухні". Кніга будзе вельмі цікавая: з гісторыяй страў і напояў, з дакладнымі рэцэптамі і прыгожымі фотаздымкамі. 37 рэцэптаў страў і 9 напояў (у тым ліку і алкагольных) будуць прадстаўлены на 3-ох мовах: беларускай, рускай і ангельскай. Што яшчэ незвычайна - усе стравы будуць размеркаваны па сезонам, улічваючы тое, чым харчаваліся беларусы розных саслоўеў улетку, узімку, восенню і вясной. То бок будуць стравы і сялянскія і шляхетскія. Кніга будзе ў цвёрдай вокладцы 240 мм на 297мм. Ну і ё магчымасць зрабіць перадзамову і, зразумела, што так можна набыць яе танней за кошт у крамах. Вось як цікава бывае, толькі падумала, што было б няблага набыць падобную кнігу і вось яна, замаўляй, калі жадаеш, нікуды хадзіць і шукаць не трэба. Напісала ў асабістыя Алене і замовіла, дарэчы, сябры, калі вы таксама жадаеце набыць гэтую кнігу, то можаце мне напісаць "ХАЧУ КНІГУ", я збяру спіс і перадам яго Алене. І мы з вамі будзем разам вучыцца гатаваць беларускія стравы па гэтай кнізе, зробім сваё меню больш разнастайным і здзівім сваіх родных і сяброў незвычайнымі смачнымі стравамі!
@kulinarbel📰 Телеграм-канал
19.10.2019📅 Добавлен
10.06.2021🔄 Обновлён
Еда и напитки📂 Категория
Беларусь🌎 Страна
821👀 Просмотров страницы
453 -2👥 Пользователей
Статистика @kulinarbel
Присоединиться